Ёсць людзі, знаёмства з якімі не толькі застаецца назаўсёды ў памяці, але і аказвае ўплыў на светапогляд іншых.
Такім для многіх жыхароў Уздзеншчыны быў Алесь Іванавіч Махнач.
Васіль Шырко
Алесь Махнач.
Чалавек-легенда з пакалення тых, што прайшлі праз жахі і гора, але пераплавілі іх у надзею і веру. Ён з тых, што не скараліся ні людзям, ні абставінам. Ён выкрышталізаваў свой лёс, пачаўшы жыццё нанова з роднага куточка, з Уздзеншчыны.