3 верасня 2019 года

 

У рамках  рэспубліканскай акцыі "Адзіны дзень бяспекі" у раённай бібліятэцы для супрацоўнікаў быў праведзены час прафілактыкі “Алгоритм поведения при возникновении наиболее вероятных опасных ситуаций”. Пра тое, як паводзіць сябе ў той ці іншай надзвычайнай сітуацыі, расказала намеснік дырэктара раённай бібліятэкі Святлана Максімовіч і прапанавала прысутным для прагляду відэаролікі на гэтую тэму.Напрыканцы сустрэчы бібліятэкары  адказалі на тэставыя пытанні па небяспечнасці жыццядзейнасці.  

6 верасня 2019 года

 

У раённай бібліятэцы адбылося ўзнагароджанне ўдзельнікаў конкурсу “Ветеранское подворье”, які арганізоўвае ўжо каторы год запар раённая арганізацыя ветэранаў. У літаратурнай гасцёўні сабраліся тыя, хто захапляецца вырошчваннем кветак, аматары ландшафтнага дызайну, заўзятыя агароднікі. Лепшымі ў сваіх намінацыях сталі сям’я Уладзіміра Мікалаевіча і Тамары Канстанцінаўны Траяноўскіх, Галіна Міхайлаўна Нічыпаровіч, Людміла Казіміраўна Цвірко, Клаўдзія Аляксандраўна і Вячаслаў Мікалаевіч Булаты. Здзівіла ўсіх прысутных сваёй прыгажосцю сядзіба Аляксандра Алегавіча Карнелюка з в. Дзешчанка. Удзельнікі мерапрыемства маглі ўбачыць і захапіцца прыгажосцю кожнай сядзібы з дапамогай мультымедыйнай прэзентацыі. Для прысутных гучалі песні ў выкананні Івана Ермалаевіча Любчанкі.