1 верасня 2020 года
Для вучняў 7 і 10 класаў Уздзенскай раённай гімназіі бібліятэка падрыхтавала гісторыка-краязнаўчую мультымедыйную прэзентацыю “Я вырос здесь и край мне этот дорог”, прысвечаную Году малой радзімы.
З гісторыяй і сучаснасцю нашай Уздзеншчыны пазнаёміла актыўны чытач бібліятэкі, удзельніца літаб’яднання “Неманец”, педагог з 50-гадовым стажам В.М. Шытыка. Для ўдзельнікаў мерапрыемства прагучалі песні аб родным краі ў выкананні Алега Каламійца.
У гэты ж дзень быў праведзены гісторыка-краязнаўчы ўрок для вучняў 8 класа Уздзенскай СШ №1 імя А.С. Пушкіна “Здесь Родины моей начало”.
15 верасня 2020
У Дзень бібліятэк шмат цёплых слоў было сказана ў адрас супрацоўнікаў бібліятэк горада і раёна.
За круглым сталом, які праходзіў пад назвай “Сёння – Дзень бібліятэк” з віншаваннямі звярнулася да калег дырэктар раённай бібліятэкі Аксана Драчан, старшыня прафсаюзнай арганізацыі работнікаў культуры Святлана Максімовіч.
Павіншаваць бібліятэкараў з прафесійным святам прыйшлі прадстаўнікі раённага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Алена Герасімовіч і Ірына Траццяк; актыўны чытач і ўдзельніца клуба “Залаты ўзрост”, літаб’яднання “Нёманец” Валянціна Шытыка.
Прысутным былі прапанаваны інсцэніраваныя віншаванні “Прызванне – служыць чытачам”, падрыхтаваныя супрацоўнікамі аддзела абслугоўвання і інфармацыі, дзіцячай раённай бібліятэкі. Інтэрактыўныя пытанні аб прафесіі падрыхтавала Вольга Віяленцій.
3 3 па 15 верасня ў раённай бібліятэцы праходзіла акцыя-пажаданне чытачоў супрацоўнікам бібліятэкі “Шчасце быць чытачом”.
Чытачы жадалі супрацоўнікам бібліятэкі:
здароўя, шчасця, мірнага неба, любві да сваёй прафесіі, удзячных чытачоў, доўгіх гадоў жыцця, пазітыву, поспехаў у рабоце і інш.
24 верасня 2020
На бібліятэчныя журфіксы па чацвяргах раённая бібліятэка запрашае маладых чытачоў на сустрэчы з цікавымі людзьмі. У гэты раз госцем быў мясцовы мастак Віталій Мкртчан.
У праграму журфікса ўваходзіла гутарка каля выставы работ мастака, якія экспануюцца ў бібліятэцы. Быў праведзены своеасаблівы майстар-клас, на якім мастак расказаў аб тэхналогіі падрыхтоўкі халста, тэхніцы жывапісу, фарбах, якімі піша карціны. Зацікавіла моладзь таксама і выстаўка альбомаў з фонду чытальнай залы. Прысутныя абмяркоўвалі мастацкія творы, задавалі мастаку пытанні.
25 верасня 2020
На презентацию книги В. Фостера “Новый старт”, посвящённой здоровому образу жизни, собрались в литературной гостиной читатели и сотрудники библиотеки.
С первых страниц автор ставит перед читателями основные задачи: “Если вы хотите сохранить здоровье, или задумываетесь, как его восстановить — эта книга для вас. Из неё вы почерпнёте информацию, как можно начать жить по-новому, и если не полностью установить утраченное, то по крайней мере вернуть хоть что-то и обрести радость здоровой жизни”.
Присутствующие обсуждали издание, дискуссировали над страницами книги. Особо заинтересовали разделы книги: “Стресс и его действие на организм”, “Как прожить без головных болей”, “Пища для жизни” и другие. Каждый из посетивших мероприятие нашёл на страницах книги В. Форстера “Новый старт” ответы на вопросы, которые их интересовали.