8 жніўня 2019 года

 

У цэнтральнай раённай бібліятэцы адбылася прэзентацыя кнігі маладога аўтара Ліндо Рандзір "Мой павший город". Гледачам быў прапанаваны міні-спектакль па вершах паэткі ў яе ж выкананні, які суправаджала мультымедыйная прэзентацыя. А потым удзельнікі мерапрыемства выказвалі свае думкі, дзяліліся ўражаннямі аб кнізе, жадалі аўтару далейшага творчага плёну.