8 жніўня 2020 года
“Ганаруся табой, Беларусь!” – пад такой назвай прайшла канцэртная праграма, дзе адбылося падвядзенне вынікаў раённага літаратурнага конкурсу “Іх подзвіг жыве ва ўспамінах”, прысвечанага 75-годдзю Перамогі. Удзельнікам конкурсу ўручылі дыпломы і ўзнагароды старшыня раённага Савета дэпутатаў І. Пятровіч і старшыня ветэранскай арганізацыі Т. Лычкоўская. Сярод аўтараў літаратурных твораў актыўныя чытачы раённай бібліятэкі: Д. Вінаградаў, Н. Лятун, В. Бокуць-Чабатарова, Г. Нічыпаровіч, В. Шытыка, М. Чыгір і А. Дрэка.