Яндекс.Метрика

1 кастрычніка 2021 года

 

        Штогод супрацоўнікі раённага Савета ветэранаў і раённай бібліятэкі сумесна праводзяць раённы конкурс “Ветэранскі падворак”. Вынікі конкурсу былі падведзены напярэдадні Дня пажылых людзей.

     У гэты дзень пераможцы конкурсу прымалі віншаванні па месцу жыхарства і працы ад арганізатараў конкурсу і супрацоўнікаў ДУК «Уздзенскі раённы Дом культуры».

     А падворак сям’і Лятун быў прадстаўлены відэаролікам, зробленым супрацоўнікамі аддзела абслугоўвання і інфармацыі раённай бібліятэкі, на абласны ветэранскі конкурс.

Падворкі ўдзельнікаў конкурсу можна было ўбачыць у відэароліку, змешчаным у сацыяльных сетках раённай газеты “Чырвоная зорка”.

6 кастрычніка 2021 года

 

       Напярэдадні Дня работнікаў культуры раённую бібліятэку наведала здымачная група тэлеканала СТВ. Дырэктар бібліятэкі Аксана Драчан расказала аб рабоце бібліятэкі, аб мерапрыемствах, якія ладзяцца для яе карыстальнікаў, аб выкарыстанні інтэрнет-рэсурсаў ў рабоце бібліятэкі.

14 кастрычніка 2021 года

 

       Для ўдзельніц клуба “Мая сям’я” была падрыхтавана літаратурна-музычная кампазіцыя "За всё тебя благодарю", прысвечаная Дню маці. На мерапрыемства сабраліся жанчыны, якія выхоўваюць прыёмных дзяцей.

    Цёплыя словы віншавання матулям гучалі ад супрацоўнікаў бібліятэкі і спецыялістаў Уздзенскага сацыяльна-педагагічнага цэнтра. Віншавальныя паштоўкі жанчынам уручыў першы сакратар БРСМ А. Бярлінскі.

       Матулі распавядалі пра сваіх выхаванцаў, дзяліліся праблемамі і дасягненнямі ў іх выхаванні. Удзельніцам клуба была таксама прапанавана кансультацыя-рэкамендацыя “Знай свои права: договор займа денежных средств”.