18 ліпеня 2019 года

 

На літаратурны вечар, прысвечаны 90-годдзю пісьменніка Васілія Шукшына чытачы бібліятэкі сабраліся ў літаратурнай гасцёўні 18 ліпеня. З дапамогай мультымедыйнай прэзентацыі прысутныя пазнаёміліся з біяграфіяй і творчасцю пісьменніка, узгадалі яго апавяданні, аповесці, паглядзелі ўрыўкі з мастацкіх кінафільмаў «Живёт такой парень», «Калина красная», дакументальны фільм абтворчасці Васілія Шукшына. На вечары прагучалі ўрыўкі з апавядання В. Шукшына «Миль пардон, мадам!», а таксама вершы і песні прысвечаныя знакамітаму пісьменніку.