2 сакавіка 2021 года
“Крапіва збірае сяброў” — пад такой назвай у бібліятэцы прайшла літаратурная імпрэза, прысвечаная 125-годдзю з дня нараджэння К. Крапівы. У мерапрыемстве прынялі ўдзел чытачы бібліятэкі і навучэнцы Уздзенскай раённай гімназіі. Вядучыя нагадалі аб яскравых момантах з жыцця і творчасці пісьменніка. Удзельніца літаратурнага аб’яднання “Нёманец” Т. Каляда і член Саюза пісьменнікаў Беларусі В.Шытыка прапанавалі прысутным свае сатырычныя творы. Супрацоўніца раённай бібліятэкі В. Віяленцій і актыўны чытач Н. Шамянкова чыталі байкі К.Крапівы і Д. Вінаградава. Навучэнцы гімназіі падрыхтавалі да свята інсцэніроўку баек К.Крапівы “Дзве кумы“ і “Вол і авадзень”.
2 сакавіка 2021 года
У рамках міжведамаснай прафілактычнай акцыі «Сябруем з законам» у бібліятэцы для вучняў раённай гімназіі быў праведзены агляд літаратуры "Закон для меня".
Навучэнцы азнаёміліся з літаратурай, размешчанай на выстаўцы, падзяліліся сваімі думкамі аб правах дзяцей і падлеткаў.
4 сакавіка 2021 года
Чарговае пасяджэнне клуба “Мая сям'я”, якое мела назву “День радости и красоты”, прысвечана Дню жанчын. Шмат цёплых слоў на вечары-віншаванні прагучала ў гонар жанчын, якія выхоўваюць прыёмных дзяцей.
Як заўсёды, жанчыны распавядалі пра сваіх выхаванцаў, дэманстравалі фотаздымкі сваіх дружных сем’яў.
Для ўдзельніц мерапрыемства таксама была прапанавана прававая кансультацыя “Преступление, вина, наказание”. Дырэктар раённай бібліятэкі А. Драчан расказала ўдзельніцам клуба аб новым Кодэксе адміністратыўных правапарушэнняў, засяродзіўшы іх увагу на артыкуле Кодэкса “Адміністратыўная адказнасць падлеткаў”.
19 сакавіка 2021 года
Раённую бібліятэку наведаў Міністр культуры Рэспублікі Беларусь А.М.Маркевіч. Яго суправаджалі намеснік старшыні Уздзенскага райвыканкама А.А.Федчанка, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі А.Г.Спірына.
Пад час сустрэчы дырэктар бібліятэкі А.В.Драчан правяла аглядавую экскурсію, азнаёміла з асноўнымі накірункамі дзейнасці бібліятэкі, работай клубаў "Залаты ўзрост", "Мая сям'я", літаб'яднання "Нёманец", якія працуюць пры бібліятэцы.
Анатолій Мечыслававіч зацікавіўся выставай мастака В.Мкртчана “Спыняючы чароўнае імгненне”, прыняў удзел у літаратурнай прышчэпкі “Уздзеншчына літаратурная”.
24 сакавіка 2021 года
У рамках міжведамаснай прафілактычнай акцыі “Сябруем з законам!” для вучняў 10 класа раённай гімназіі была праведзена экспрэс-інфармацыя “Твои права от А до Я”.
Старшакласнікі атрымалі буклеты “Правовое воспитание в библиотеке”, “Правовые лабиринты”, “Подростку: знай свои права”.
24 сакавіка 2021 года
Вучні 10 класа раённай гімназіі прынялі ўдзел у гадзіне карысных парад “Вредные привычки: зона риска”. Фельчар-валеолаг Н.П.Лапуста расказала аб шкодзе ўжывання алкаголю, наркотыкаў і курэння, пра адносіны да людзей, якія маюць шкодныя звычкі. Старшакласнікі ў гульнёвай форме адказвалі на пытанні тэста “Скажи: НЕТ!” У адпаведнасці з адказам выкарыстоўвалі каляровыя карткі.