11 чэрвеня 2020 года
“Смачная палітра” - такую назву мела выстаўка-дэгустацыя, якую стварылі супрацоўнікі раённай бібліятэкі. Прысвечана яна была нацыянальнай беларускай кухні. Акрамя літаратуры з кулінарнымі рэцэптамі на паліцах былі выстаўлены жывапісныя работы мясцовага мастака В. Мкртчана.
Яго нацюрморты аздобілі і надалі своеасаблівы каларыт выстаўцы як і дэгустацыйны стол з беларускімі стравамі: халадніком, бульбай, паляндвіцай, зелянінай, памідорамі, гуркамі. Прысутныя на мерапрыемстве падзяліліся сваімі кулінарнымі сакрэтамі, азнаёміліся з літаратурай, прадэгусціравалі стравы.