Яндекс.Метрика

22 студзеня 2021 года

 

Адбыўся бенефіс пісьменніка "Кніга - частка маёй душы" з нагоды ўступлення В.М.Шытыка ў Саюз пісьменнікаў Беларусі. Старшыня Мінскага абласнога аддзялення ГА "Саюз пісьменнікаў Беларусі" С.А.Быкава ўручыла Валянціне Мікалаеўне білет сябра творчай суполкі і значок саюза. Цёплыя словы віншаванняў прагучалі з вуснаў дырэктара раённай бібліятэкі А.Драчан, супрацоўніка раённай газеты В.Сабалеўскага, старшыні раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў адукацыі В.Русак, членаў Саюза пісьменнікаў Г.Нічыпаровіч, Т.Цехнябедзінай, сяброў, супрацоўнікаў бібліятэкі. Вядучая мерапрыемства А.Кучук агучыла звесткі аб творчасці віноўніцы ўрачыстасці, таксама бібліятэкары падрыхтавалі слайд-фільм.

11 лютага 2021 года

 

      На чарговую сустрэчу з творчасцю запрасіла сяброў па літаб’яднанні “Нёманец”, народным хоры ветэранаў “Надзея”, вакальным гурце “Сакавіца” Т.Каляда. Нагода больш чым прыемная – выданне кнігі “Вопыт чалавекалюбца”.

     Адкрытасць, шчырасць, адметная манера пісьма, неўтаймоўная энергія, гумар, філасофскі падыход да любой з’явы рэчаіснасці – такія рысы Тамары Антонаўны  адзначылі член Саюза пісьменнікаў Беларусі В.Шытыка, Ніна Лятун, Наталля Шамянкова, Наталля Кашынская, іншыя сябры віноўніцы ўрачыстасці.

Сяргей Васільчук

19 сакавіка 2021 года

 

          Удзельнікі літаратурнага аб’яднання “Нёманец” сабраліся ў літаратурнай гасцёўні з нагоды Сусветнага дня паэзіі. Усе яны людзі, якіх аб’ядноўвае любоў да мастацкага слова, да вершаванага радка.

          У гэты дзень творцы дзяліліся сваімі планамі, творчымі дасягненнямі, чыталі новыя творы, дзяліліся думкамі аб сучаснай беларускай літаратуры.

23 чэрвеня 2021 года

 

          Летнім чэрвеньскім ранкам ля квітнеючых ліп бібліятэкі адбылася творчая сустрэча паэтаў і пісьменнікаў Дзяржыншчыны і Уздзеншчыны. 

        Год адзінства, якому яна была прысвечана, знайшоў водгук у сэрцах і радках літаратараў абодвух раёнаў. Эмацыянальна і шчыра гучалі вершы і песні ў аўтарскім выкананні!

        А ўвасобілася гэтая палітра пачуццяў у акварэльных палотнах, якія былі створаны падчас мерапрыемства, дзе кожны з прысутных нанёс свой непаўторны штрых. 

         Напрыканцы сустрэчы, прысутныя адзначылі, што такія сустрэчы натхняюць на творчасць і даюць магчымасць расквеціць не толькі карціны, але і імклівыя будні.

                         https://dzerlib.by/News/Read?articleId=3741

5 верасня 2021 года

 

     Актыўныя чытачы раённай бібліятэкі, члены літаратурнага аб’яднання “Нёманец” у складзе дэлегацыі ад Мінскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” удзельнічалі ў свяце ХХVIII Дня беларускага пісьменства, якое адбылося ў горадзе Капыль Мінскай вобласці.

     На працягу дня гучалі вершы, песні і на пляцоўцы “Літаратурнае кафэ”. Тут падзяліліся са слухачамі сваёй творчасцю і пісьменнікі з Уздзеншчыны: Віктар Сабалеўскі, Галіна Нічыпаровіч і Таццяна Цехнебедзіна. Старшыня творчай суполкі Міншчыны Святлана Быкава павітала прысутных і павіншавала іх са святам.

      Значнай падзеяй для пісьменнікаў Міншчыны, стала ўзнагароджанне лаўрэатаў літаратурнай прэміі Мінскага аблвыканкама. Намеснік старшыні абласной установы дзяржаўнай улады Іван Станіслававіч Маркевіч на сцэне Мінскай вобласці правёў працэдуру ўзнагароджання. З яго рук дыплом пераможцы ў намінацыі “Дзіцячая і юнацкая літаратура” атрымала Галіна Нічыпаровіч з Уздзеншчыны за кнігу “Загадкавы свет”.

   Святочны дзень для пісьменнікаў Мінскага абласнога аддзялення закончыўся на рэспубліканскай творчай пляцоўцы “Слова пісьменніка” – традыцыйнае месца выступлення для чальцоў усіх абласных аддзяленняў Саюза пісьменнікаў Беларусі. На гэты раз усе прысутныя сталі ўдзельнікамі “Сябрыны” – творчай літаратурна-музычнай гасцёўні Мінскага абласнога аддзялення. “Гаючае слова Капыльскай крынічкі” – пад такой назвай на гэты раз прайшла “Сябрына”.

       Усе удзельнікі творчых імпрэз атрымалі на памяць падзячныя лісты ад кіраўніцтва аддзялення.

Прэс-служба МАА ГА СПБ

22 верасня 2021 года

 

   Фонд раённай бібліятэкі папоўніўся яшчэ адным літаратурным альманахам “Сфера притяжения”, які выдаецца ў расійскім горадзе-пабраціме Узды — Шатуры. Ён выдадзены ў юбілейны год Вялікай Перамогі і змяшчае творы патрыятычнага напрамку. Па традыцыі ў раздзеле “У нас в гостях” размешчаны вершы і проза нашых мясцовых аўтараў.

       У гэтым выпуску альманаху творчую Уздзеншчыну прадставілі Д. Вінаградаў, Т. Каляда, Л. Рандзір, Г. Нічыпаровіч, В. Сабалеўскі, А. Шыбко, В. Шытыка.

     Альманах “Сфера притяжения” — стужка,  якая звязвае беларускіх і расійскіх аўтараў і натхняе іх на новыя творы.

 

15 кастрычніка 2021 года

 

   Адбылася прэзентацыя літаратурнага альманаха “Сфера притяжения”, які выдаецца ў горадзе-пабраціме Шатура Маскоўскай вобласці.

      У “Сфере притяжения” 2020 года выдання прадстаўлены творы нашых мясцовых аўтараў — Д. Вінаградава, Т. Каляды, Л. Рандзір, Г. Нічыпаровіч, В. Сабалеўскага, А. Шыбко, В. Шытыка.

   У гэты дзень у літаратурнай гасцёўні сабраліся ўдзельнікі літаб’яднання “Нёманец” каб пагаварыць пра новае выданне, паразважаць аб літаратуры, прачытаць новыя творы.

   Гутарку з літаратарамі на гэтай сустрэчы вяла таксама рэдактар аддзела літаратурна-мастацкіх праграм Першага Нацыянальнага канала Беларускага радыё Маргарыта Прохар.